15 снежня 2025, панядзелак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна валодае ўласнай зброяй для далёкіх удараў па Расеі

28
Зяленскі: Украіна валодае ўласнай зброяй для далёкіх удараў па Расеі

Кіеў больш не мае патрэбы ва ўзгадненні такіх удараў з ЗША.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што зараз яго краіна выкарыстоўвае ўласныя ракеты далёкага дзеяння і больш не павінна ўзгадняць удары па тэрыторыі Расеі з Вашынгтонам, піша Business Insider.

На прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Канады Маркам Кэрні 24 жніўня Уладзімір Зяленскі адзначыў:

«Сёння мы выкарыстоўваем айчынную зброю далёкага дзеяння. І, шчыра кажучы, ужо даўно не абмяркоўваем падобныя пытанні з ЗША».

З ягоных слоў, час, калі Захад пасылаў супярэчлівыя сігналы наконт удараў Украіны ў адказ па Расеі, ужо прайшоў.

Раней Украіна крытычна залежала ад заходніх сістэм накшталт амерыканскіх ATACMS і брытанскіх Storm Shadow. Іх ужыванне патрабавала дазволы і падтрымкі ЗША, у тым ліку спадарожнікавых звестак для навядзення.

Доўгі час Кіеву забаранялі атакаваць тэрыторыю Расеі праз страх эскалацыі. Гэта выклікала расчараванне ўкраінскіх уладаў, якія ўважалі, што без магчымасці біць у тыл ворага іх войска "звязанае па руках".

У канцы 2024 года Вашынгтон усё ж дазволіў абмежаваныя ўдары па Расеі, але ў жніўні 2025-га Wall Street Journal паведаміла, што Пентагон заблакаваў выкарыстанне ATACMS для нападаў унутры РФ. Афіцыйна Белы дом заявіў, што "вайсковы курс не змяніўся".

Аднак за апошнія гады Украіна стварыла ўласныя сістэмы далёкага дзеяння.

"Няптун" – крылатая ракета, якая ўжо даказала сваю эфектыўнасць, патапіўшы яшчэ ў красавіку 2022 года у флагман расейскага Чарнаморскага флоту "Масква".

«Фламінга» - новая ракета ўкраінскай вытворчасці з далёкасцю амаль 3000 кіламетраў і баявой часткай да 1000 кілаграмаў. Яна здольная дасягаць стратэгічных заводаў у Расеі аж да Урала. 18 жніўня міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў аб пачатку серыйнай вытворчасці гэтай ракеты. Уладзімір Зяленскі дадаў, што масавая вытворчасць можа разгарнуцца ўжо ў лютым наступнага года.

Акрамя таго, Украіна актыўна выкарыстоўвае беспілотнікі для ўдараў па расейскіх энергазаводах і вайсковай інфраструктуры. Хоць яны больш павольныя і больш слабыя за ракеты, але таксама даюць вынік у стратэгічнай вайне на знясіленне.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках