15 снежня 2025, панядзелак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча правядзе вучэнні «Жалезны абаронца-25» на фоне расейска-беларускіх вучэнняў

3
Польшча правядзе вучэнні «Жалезны абаронца-25» на фоне расейска-беларускіх вучэнняў

Вайсковыя вучэнні будуць праводзіцца на сушы, у паветры і на моры.

У верасні на тэрыторыі Польшчы пройдуць маштабныя вайсковыя вучэнні «Жалезны абаронца-25», у якіх возьмуць удзел вайскоўцы краіны і хаўруснікаў па НАТА. Пра гэта паведамляе прэс-служба Узброеных сіл Польшчы.

Паводле ведамства, у вучэннях возьмуць удзел блізу 34 000 вайскоўцаў, якія будуць выкарыстоўваць амаль 600 адзінак тэхнікі. Вучэнні будуць уключаць аперацыі на сушы, у паветры і ў Балтыйскім моры.

Падчас вучэнняў вайскоўцы плануюць, напрыклад, «ужыць урокі, вынятыя падчас вайны ва Украіне».

Манеўры будуць праходзіць як на палігонах, так і за іх межамі, у так званай «непрадказальнай мясцовасці».

«Войскі будуць перамяшчацца па дарогах агульнага карыстання і чыгунцы, а гэта значыць, што вайсковыя калоны будуць размешчаныя ў розных рэгіёнах краіны», - паведамілі ў Войску польскім.

Прэс-служба ведамства 26 жніўня заклікала кіроўцаў быць асцярожнымі і не фатаграфаваць тэхніку ў сувязі з пачаткам руху калон.

Як адзначылі ва Узброеных сілах Польшчы, мэтай вучэнняў з'яўляецца «дэманстрацыя гатоўнасці да супольнай абароны перад сучаснымі пагрозамі».

«Вучэнні не накіраваныя супраць якой-небудзь краіны, а хутчэй дэманструюць рост адзінства і магчымасцяў хаўруснікаў у рэгіёне», - заявілі ў ведамстве.

З 12 да 16 верасня на тэрыторыі Беларусі пройдуць супольныя расейска-беларускія вайсковыя вучэнні «Захад-25».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках