У Беларусі з'явіўся ўнікальны апарат для лячэння рака
10- 26.08.2025, 19:04
- 17,104
Адзін на ўсю СНД.
У Менскім навуковым-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі ўстанавілі найноўшую прыладу для лячэння рака - апарат томатэрапіі, паведамляюць «Минск-Новости».
Апарат паставілі падчас рэканструкцыі аднаго з блокаў цэнтра, расказвае намеснік дырэктара ў гематалогіі гэтай медустановы, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра гематалогіі і перасадкі касцявога мозга, доктар медыцынскіх навук, прафесар Анатоль Ус.
З яго слоў, гэта абсталяванне - адзінае падобнае на прасторах СНД. Гэта апарат новага пакалення, у якім ужо ёсць элементы штучнага інтэлекту.
Гэтыя асаблівасці дазволілі істотна павысіць эфектыўнасць лячэння пацыентаў, у тым ліку іх падрыхтоўку да трансплантацыі касцявога мозгу.
Прафесар расказаў, што томатэрапія з'яўляецца сучасным метадам лячэння, які палягае ў прыцэльным апрамяненні ракавых клетак.
«Ёсць таргетныя лекавыя прэпараты, вельмі эфектыўныя ў анкалогіі, гематалогіі. У радыялогіі, дзе выкарыстоўваюцца прамянёвыя метады, аналагічна працуе машына томатэрапіі: «страляе», як з гарматы, выключна ў цэль - па пухлінных тканках, - растлумачыў Ус.
Што самае важнае - здаровыя клеткі пры гэтым не апрамяняюцца.
Цяпер апарат выкарыстоўваюць для прамянёвай тэрапіі пацыентам з пухлінамі печані, якія чакаюць трансплантацыі гэтага органа.
Курс томатэрапіі могуць прайсці як дзеці, так і дарослыя абсалютна бясплатна. Лячэнне замежнікаў таксама прадугледжанае.