Калі аднаму з бацькоў належыць дадатковы выходны?
- 26.08.2025, 14:12
- 2,254
Патлумачыла юрыстка.
«Пачула ад знаёмай, што бацькі, якія выхоўваюць двух дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, маюць права на адзін дадатковы выхадны на месяц. А як яго ўзяць і ці ўсе маюць на яго права?»- спытала ў a target="_blank" href="https://aif.by/dontknows/kogda_roditelyu_polozhen_dopolnitelnyy_vyhodnoy">«АІФ» мянчанка.
«Сапраўды, згодна з арт. 265 Працоўнага кодэкса бацькі, якія выхоўваюць двух і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, маюць права на адзін дадатковы выхадны на месяц, - сцвярджае юрыстка Вераніка Шпакоўская. - Каб яго атрымаць, работніку неабходна падаць адпаведную заяву наймальніку. Такі выхадны можна браць кожны месяц, аднак у адпаведнасці з Працоўным кодэксам ён не аплачваецца. У той жа час у калектыўнай дамове або іншых лакальных актах усё ж можа быць прадугледжаная плата за такі дадатковы выхадны».