15 снежня 2025, панядзелак, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларускай бульбы няма ўжо гадоў пятнаццаць»

24
«Беларускай бульбы няма ўжо гадоў пятнаццаць»

Чым напраўду харчуюцца беларусы.

У рэдакцыю Charter97.org прыйшоў ліст ад пастаяннага чытача сайта Аляксандра. У ім ён падзяліўся цікавай гісторыяй:

- Люблю я сустракацца са сваімі сябрамі з Беларусі. Распытаць, што ды як. Адчуць смак, водар і атмасфэру ў кране, бо праз вымушаную эміграцыю з цягам часу страчваецца адчуванне, што адбываецца на радзіме.

Дык вось сустрэўся я са сваім прыяцелем Змітром ды пытаюся:

- Скажы, дружа, як там у Беларусі, ці з’явілася нарэшце бульба? Ці гэта больш раздзьмутая праблема была, чым рэальная гісторыя?

- Алесь, вось скажы, ты калі апошні раз у Беларусі бульбу на базары купляў?.

- Ды ніколі не купляў, у мяне цешча з цесцем такія спрактыкаваныя агароднікі, што я наогул з садавіны-гародніны купляў толькі заморскія плады”.

- Ну дык вось, Алесь, бульбы ў нас беларускай няма ўжо гадоў 10-15. Ну, можа, адсоткаў 20, калі за вушы нацягнуць, той назбіраеш. А так у нас уся бульба эгіпецкая, таджыкістанская, азербайджанская. Навошта ж беларусам бульбу садзіць, калі то заліе, то засушыць. Беларусы ж не дурні, каб са стратамі працаваць!

Вось мой сусед засаджвае ўвесь свой пляц фацэліяй; па-першае, гэта фантастычны меданос, а па-другое, насенне можна за вялікія грошы ў Францыю на парфуму прадаць. Дык навошта беларусам за капейчыну душыцца?

Дый наогул, думаеш, беларусы напраўду такія заробкі маюць, як пішуць статыстыкі? Ды беларусаў лес корміць. Вось на пачатку сэзону лісіцы за 7 даляраў кілаграм скуплялі. Так што беларусы ўлетку завіхаюцца, каб узімку ногі не выпруціць.

- Ну дык а бульба ёсць?

- Ёсць, толькі цэны высокія. Але хто не пасадзіў сабе, то і эгіпецкую з’есць, за вушы не адцягнеш…

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках