У Менску ўзнікла незвычайная праблема
6- 26.08.2025, 13:00
- 9,542
Напрошваецца выснова.
У Менску незвычайная праблема - нястача малых у дзіцячых садках. Пра гэта расказала чытачка сайта Charter97.org Валянціна, былая жыхарка Серабранкі, якая выехала з Беларусі:
- Сваю кватэру мы здаём у арэнду сям’і з двума дзецьмі. Дык вось… Цэлы жнівень нашым арандатарам тэлефануюць з запрашэннямі аддаць дзіцё ў садок. Тэлефанавалі не менш як з шасці ўстаноў з просьбай прыйсці, у выніку яны запісалі дачку і пайшлі ў садок, яшчэ не маючы двух годзікаў.
Прыйшлі ў групу — а там напаўняльнасць 9 дзяцей. Не ведаю, ці зменіцца кардынальна сітуацыя ўвосень, але не думаю. Бо ўсе размовы былі ў танальнасці просьбітаў: калі ласка, просам просім, прыйдзіце менавіта да нас.
Пазней пачалі пытацца і пра нашу дзяўчынку, маўляў, яе вельмі чакаюць у садку. Кватаранты тлумачылі, што ў садок яна ўжо ходзяць у іншай краіне.
Але ж днямі арандатараў патурбавалі ўжо з лошыцкага садка, куды яны сталі ў чаргу, як толькі ў іх нарадзілася дзіця, бо папярэднюю кватэру арандавалі ў Лошыцы. Цётачка спытала з надзеяй: “Можа, вы не прыйдзеце? Бо ў групцы ажно 36 чалавек...” Пачуўшы адмоўны адказ, суразмоўца ўздыхнула з палёгкай.
Напрошваецца выснова, што ў Менску катастрафічна не стае маладых сямей. Калі густанаселеная Лошыца яшчэ дае рады, то наша старая добрая Серабранка ўжо не можа пастаўляць планавую колькасць хлопчыкаў і дзяўчатак у так званыя ДДУ.