Расейцы здаліся ў палон пад Пакроўскам
1- 26.08.2025, 11:45
- 7,026
Перад гэтым украінскія памежнікі адбілі атаку ворага.
Украінскія памежнікі адбілі варожы наступ на Пакроўскім кірунку і ўзялі ў палон групу акупантаў. У сеціве з’явілася відэа.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
Адзначаецца, што вораг на гэтым адцтнку спрабуе наступаць невялікімі групамі. 24 жніўня байцы памежнай камендатуры хуткага рэагавання Чарнігаўскага атрада спынілі атаку і ўзялі ў палон шасцярых захопнікаў.
Пры гэтым некалькімі днямі раней украінскія вайскоўцы ўжо затрымалі яшчэ трох расейскіх вайскоўцаў.
Сярод палонных — баевікі як з акупаваных раёнаў Данецкай вобласці, так і з рэгіёнаў Расеі, з Удмурціі і Асеціі.