«Унікальныя імёны — гэта Вольга і Валерый»
1- 26.08.2025, 11:42
- 4,502
Як называюць дзяцей менчукі
За першае паўгоддзе ў Менску нарадзіліся больш за шэсць тысяч дзяцей. І многія маладыя бацькі выбіралі для іх не самыя звыклыя для беларускага вуха імёны. Напрыклад, Марк-Антуан, Спартак, Нінэль, Карнэлія і Любaва. Пры гэтым у топе з году ў год трымаюцца адны і тыя ж варыянты. Пра гэта ў эфіры праўладнага тэлеканала СТВ расказала прадстаўніца Менгарвыканкама.
«Натальля, Вольга, Святлана, Ірына — гэта ўжо рэдкія імёны ў дзяўчынак. У хлопчыкаў — Уладзімір, Валерый, Руслан. Нават Сяргей сёння — гэта рэдкае імя», — удакладніла Натальля Каліна.
Што тычыцца самых распаўсюджаных імёнаў, то для хлопчыкаў гэта Міхаіл, Цімафей і Раман, а для дзяўчынак — Марыя, Ева і Сафія. Так, Міхаіл быў лідарам і летась.
Тады ў пяцёрку ўвайшлі таксама Мацвей, Цімафей, Арцём і Марк. Што тычыцца дзяўчынак, то ў 2024-м найчасцей у сталіцы ім давалі імя Сафія, але Марыя і Ева таксама былі папулярныя. У пяцёрку ўваходзілі яшчэ Ганна і Аліса.
Дарэчы, з пачатку года ў Менску ажаніліся больш за 8 тысяч пар. Калі казаць пра замежных жаніхоў і нявест, шлюбы часцей за ўсё ўкладаюць з грамадзянамі Расеі, Таджыкістана і Туркменістана.