15 снежня 2025, панядзелак, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Украінскія дроны ўдарылі па «залатой жыле» Расеі

11
WSJ: Украінскія дроны ўдарылі па «залатой жыле» Расеі

Давід знайшоў слабыя месцы Галіяфа.

Атакі украінскіх дронаў па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах выводзяць з ладу блізу 13% вытворчасці паліва ў Расеі. Сітуацыю для Масквы ўскладняюць заходнія санкцыі, якія пасля 2022 года абмежавалі магчымасці рамонту інфраструктуры і абслугоўвання астатніх аб’ектаў, піша выданне The Wall Street Journal.

Адзначаецца, што частыя збоі ў працы чыгуначных сетак і аэрапортаў Расеі, выкліканыя ўкраінскімі беспілотнікамі, прымусілі больш расейцаў перасядаць на аўтамабілі. Гэта асабліва адчувальна летам, калі попыт на паліва рэзка падвышаецца праз сезон збору ўраджаю.

У выніку некалькі рэгіёнаў, уключаючы акупаваны Расеяй Крым і часткі Сібіры, увялі нармаванне на АЗС. Там, дзе бензін у наяўнасці, ён значна падаражаў: у гэтым годзе расейскія аптовыя цэны на бензін з актанавым лікам 95 выраслі на 45%, нават нягледзячы на значнае зніжэнне сусветных цэн нафту.

«Гэтыя ўдары не маюць прамога ўплыву на вайсковую дзейнасць, але яны ўплываюць на расейскую эканоміку. А расейская эканоміка ўжо мае праблемы, таму нават невялікі штуршок можа стварыць слабыя месцы і ўзмацніць праблемы ўнутры гэтай сістэмы», — адзначыў былы міністр замежных спраў Павел Клімкін.

За апошні месяц было пашкоджана больш за дзясятак расейскіх нафтаперапрацоўчых заводаў, некаторыя з якіх размешчаныя за некалькі соцень кіламетраў ад мяжы, бо украінскія дроны сталі мацнейшымі і больш шматлікімі.

«Украіна цяпер здольная ажыццяўляць працяглыя атакі. Летась яна таксама спрабавала гэта зрабіць, але баявыя галоўкі былі лягчэйшымі, а ўзровень паспяховасці ніжэйшы. Цяпер жа, як толькі наступствы ўдару ліквідуюцца, ідзе новы ўдар. І калі Украіна зможа падтрымліваць гэты ціск і наносіць нафтаперапрацоўчым заводам шкоду часцей, чым Расея здольная яе ліквідаваць, сітуацыя будзе зусім іншай», — адзначыў былы кіраўнік аддзела стратэгіі і інавацый у «Газпрам нафце» Сяргей Вакуленка.

Акрамя таго, Украіна распрацоўвае ўласныя ракеты, крылатую ракету «Фламінга». Дзякуючы значна большай баявой галоўцы яна можа стаць пераломным момантам у вайне, мяркуе экспэрт у ракетнай зброі ва Універсітэце Осла Фабіян Гофман.

«Калі перайсці ад удараў на вялікія адлегласці, здольных парушыць працу прамысловых і эканамічных аб’ектаў супраціўніка, да ўдараў, здольных цалкам іх знішчыць, гэта значна ўскладніць сітуацыю для Расеі. Расея павінна ўлічваць, што, пакуль яна працягвае гэтую вайну, Украіна зможа нанесці ёй сур’ёзную шкоду», — адзначыў Гофман.

Аналітыкі сходзяцца на думцы, што сам па сабе паліўны крызіс не паўплывае на стратэгічныя вайсковыя мэты Пуціна ва Украіне або яго ўнутраную ўладу. Аднак любое парушэнне мае значэнне ў такой вайне, якая вядзецца ва Украіне.

«Сучасная вайна — гэта вайна за рэсурсы, і Украіна — гэта Давід, які спрабуе знайсці слабыя месцы Галіяфа», — сказаў былы міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках