15 снежня 2025, панядзелак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвіла: Да 25 жніўня 1991 былі стагоддзі змагання нашых продкаў

Івонка Сурвіла: Да 25 жніўня 1991 былі стагоддзі змагання нашых продкаў
Івонка Сурвіла

Старшыня Рады БНР выступіла са святочным зваротам.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала сілу канстытуцыйнага закона, Беларусь стала незалежнай дзяржавай.

З нагоды 34-й гадавіны аднаўлення беларускай незалежнасці Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выступіла са святочным зваротам, передае «Радыё Рацыя».

«Аднаўленне Незалежнасці адбылося ў выніку намаганняў палітычнага авангарду нацыянальнай дэмакратыі — Беларускага Народнага Фронту. Аднак да 25 жніўня 1991 году былі стагоддзі змагання нашых продкаў, усіх тых, хто не змірыўся спачатку з царскай, а потым камуністычнай імперыяй», — напісала Івонка Сурвіла.

Яна выказала меркаванне, што Беларусь ня выкарыстала напоўніцу гістарычны шанец: «На жаль, месца чужых захопнікаў заняў дыктатар, які ня толькі ня любіць зямлі, якую здабыў хлуснёй, але якой ён гатовы гандляваць, каб утрымаць узурпаваную ім уладу. Здраджаны народ застаецца ў няволі. Дыктатар пры падтрымцы Масквы разгарнуў супраць яго татальны тэрор, і сотні тысячаў беларусаў ня маюць іншага выйсьця, як шукаць прытулку на чужыне».

Сурвіла заклікала беларусаў і на радзіме і ў дыяспары, берагчы культуру, шанаваць спадчыну, ня страчваць пачуцця прыналежнасці да сваёй зямлі, захоўваць беларускую мову. Таксама яна заклікала беларусаў на радзіме і ў эміграцыі супрацоўнічаць, адкласці пакуль што крытыку адных другімі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках