15 снежня 2025, панядзелак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Украіна выбіла мінімум 17% расейскай нафтаперапрацоўкі

2
Reuters: Украіна выбіла мінімум 17% расейскай нафтаперапрацоўкі

Пад удар трапіў найважнейшы сектар эканомікі Крамля.

Украіна актывізавала ўдары дронамі па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах і экспартнай інфраструктуры. Пад удар трапіў найважнейшы сектар эканомікі Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Як адзначае агенцтва, Кіеў паказвае, што здольны даваць адказ, пакуль ЗША спрабуюць арганізаваць мірнае пагадненне.

Атакі парушылі перапрацоўку нафты і экспарт з Расеі. У некаторых рэгіёнах краіны ўзнік дэфіцыт бензіну. Удары сталі рэакцыяй на прасоўванне Масквы на фронце і масаваныя атакі па ўкраінскай энэргетыцы.

Уплыў на перамовы і эканоміку

Экспэрты мяркуюць, што дзеянні Кіева закліканы падвысіць стаўкі ў магчымых мірных перамовах. Так Украіна кідае выклік тэзе, што яна нібыта ўжо саступіла ў вайне пасля сустрэчы Дональда Трампа і Пуціна на Алясцы.

Паводле падлікаў Reuters, атакі пашкодзілі 10 заводаў і вывелі з ладу не менш за 17% магутнасцяў нафтаперапрацоўкі Расеі. Гэта эквівалентна 1,1 млн барэляў за дзень.

Экспарт і сезонны попыт

Вайна дронаў прывяла да росту экспарту сырой нафты, што супала з ціскам Вашынгтона на Кітай і Індыю ў скарачэнні закупак у Распі. Удары прыйшліся на пік сезоннага попыту на бензін з боку турыстаў і фермераў.

Яшчэ ў ліпені Масква зрабіла больш жорсткімі абмежаванні на экспарт бензіну праз рост унутранага попыту. Пасля нападаў нястача паліва ўзмацнілася ў паўднёвых рэгіёнах Расеі, на акупаваных тэрыторыях Украіны і нават на Далёкім Усходзе.

Ва Уладзівастоку назіраюцца доўгія чэргі на запраўках. Улады тлумачаць сітуацыю наплывам турыстаў.

Рызыкі для паставак паліва

Са слоў экспэрта Carnegie Russia Eurasia Center Сяргея Вакуленкі, расейскія НПЗ страцілі толькі частку магутнасцяў. Аднак гэта ўсё адно можа стварыць праблемы з ўнутранымі пастаўкамі паліва.

Расея атрымлівае чвэрць даходаў бюджэту ад экспарту нафты і газу. Гэтыя сродкі забяспечваюць рост вайсковых выдаткаў на 25% - да рэкордных узроўняў з часоў Халоднай вайны.

Санкцыі і вайсковыя выдаткі

Заходнія санкцыі прымусілі Маскву прадаваць нафту са зніжкамі і адмовіцца ад паставак газу ў Еўропу. Але гэта не спыніла вытворчасць узбраенняў і боепрыпасаў.

Вайна ва Украіне ператварылася ў супрацьстаянне на знясіленне. Абодва бакі выкарыстоўваюць дроны і ракеты для ўдараў далёка за лініяй фронту, наносячы шкоду эканомікам адзін аднаго.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках