У Лондане прадаецца самы вузкі дом
4- 23.08.2025, 15:59
- 7,502
Як ён выглядае і колькі каштуе.
Вузкі дом з двума спальнямі, двума ваннымі пакоямі і вялікай тэрасай выстаўлены на продаж па кошце £ 1195000.
Дом шырынёй усяго ў 213 см выйшаў на рынак Лондана з цэннікам, які перавышае £1m. Мудрагелістая нерухомасць агульнай плошчай у 49 квадратных метраў размешчана ў шыкоўным раёне Нотынг-Хіл-Гейт, усяго ў двух кроках ад Кенсінгтонскага палаца, піша Daily Star.
Жыллё было пабудавана прыкладна ў 1930 годзе. Праз 20 гадоў у ім правялі касметычны рамонт, дадаўшы вытанчаныя дэталі, у тым ліку ўваход з цынкавым падстрэшкам і выраблены на замову вадасцёкавы жолаб з галавой дракона.
За вітражнымі ўваходнымі дзвярамі знаходзіцца кухня і абедзенная зона адкрытай планіроўкі з паркетнай падлогай. На першым паверсе знаходзіцца душавая і прыбіральня, а таксама адна з двух спальняў. На другім паверсе ёсць тэраса для абедаў на свежым паветры, а ў прыёмнай ёсць дэкаратыўны камін. На верхнім паверсе размешчана другая спальня са створкавым акном, побач з прасторным ванным пакоем.















Кіруючы партнёр Unique Property Company Сайман Стоўн, якая прадае дом, ахарактарызаваў аб'ект як "не падобны ні на што ва ўсім Лондане". І хоць яго шырыня ўнутры складае ўсяго сем футаў, што нават не адпавядае тыповай васьміфутавай шырыні лонданскіх вагонаў метро, гэта дзіўна прыдатная для выкарыстання прастора, - уважае рыэлтар.

Акрамя таго, вышыня столяў вышэй, чым чакаюць пакупнікі і дзякуючы гэтаму таунхаус стане ідэальным домам для аднаго чалавека ці пары, - адзначае ён.