Духоўны настаўнік Трампа едзе ва Украіну
- 23.08.2025, 12:47
- 2,364
Марк Бернс адыграў значную ролю ва ўмацаванні амерыкана-ўкраінскіх дачыненняў.
Амерыканскі пастар-евангеліст Марк Бернс, якога называюць духоўным настаўнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, збіраецца прыехаць ва Украіну, перадае УНІАН.
«Выязджаю з Паўднёвай Карэі ва Украіну», - напісаў ён у сацсетцы Х 23 жніўня.
Бернс таксама апублікаваў сваё фота ў аэрапорце.

Бернс вядомы сваёй актыўнай падтрымкай прэзідэнта ЗША Амерыкі Дональда Трампа, а некаторыя СМІ называюць яго духоўным дарадцам новага прэзідэнта.
Марк Бернс наведваў Украіну 31 сакавіка 2025 года, калі пабываў у Бучы і Ірпені. Тады ён заявіў, што асабіста інфармуе Дональда Трампа пра ўсё, што бачыць ва Украіне.
Раней Бернс падтрымліваў прапанову Трампа аб прыпыненні вайсковай дапамогі Украіне. Тым не менш ён рэзка змяніў сваю пазіцыю пасля таго, як стаў сведкам наступстваў расейскага ракетнага ўдару па Крывым Рогу, у выніку якога загінулі 20 чалавек, у тым ліку дзяцей. Пасля гэтага ён неаднаразова выказваў падтрымку Украіне, асуджаючы расейскую агрэсію і называў Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам.
Сам Бернс у інтэрв'ю заяўляў, што "адыграў невялікую ролю ва ўмацаванні амерыкана-ўкраінскіх дачыненняў".