14 снежня 2025, Нядзеля, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ перакрылі фінансавы кісларод аднаму з найбуйнейшых НПЗ Расеі

8
УСУ перакрылі фінансавы кісларод аднаму з найбуйнейшых НПЗ Расеі

На прадпрыемстве перасталі плаціць заробак.

Крызіс нарастае На адным з найбуйнейшых НПЗ поўдня Расеі, які ўжо некалькі разоў быў атакаваны ўкраінскімі дронамі, перасталі плаціць заробак.

Напады Сіл абароны Украіны на прадпрыемствы ў РФ, якія забяспечваюць расейскія акупацыйныя войскі, з'яўляюцца эфектыўнымі і аслабляюць ваенную машыну Пуціна. Пра гэта, між іншым, сведчыць сітуацыя на Навашахцінскім НПЗ, які з моманту поўнамаштабнага расейскага ўварвання ўжо пяць разоў падвяргаўся нападам.

Як паведамляе расейскі паблік «ВЧК-АГПУ» са спасылкай на крыніцы на заводзе, на гэтым прадпрыемстве ўжо пяць месяцаў не выплачваюць заробак работнікам, а апошняя атака, якая прывяла да пажару, пагоршыла сітуацыю, паведамляе Dialog.UA.

Праблемы з заробкамі звязаныя з затрымкамі выплат з боку генеральнага заказчыка прадпрыемства - кампаніі «НЗПН Інжынірынг», якая не пералічвае грошы падрадным арганізацыям.

Супрацоўнікі завода звярталіся да растоўскага губернатара Юрыя Слюсара, але адказу не было. Навашахцінскі НПЗ забяспечваў 1,7% магутнасцей у нафтаперапрацоўцы ў Расеі.

Гэты завод стаў першым буйным НПЗ, пабудаваным у Расеі з нуля за апошнія 30 гадоў. Апошні ўдар па прадпрыемстве быў ажыццёўлены ў ноч на 21 жніўня. Ён прывёў да пажару на аб'екце, і на вечар 22 жніўня ўзгаранне не было ліквідавана.

Згаданы завод далёка не адзінае прадпрыемства ў РФ, дзе зараз назіраюцца праблемы з заробкамі. На канец траўня агульная запазычанасць буйных прадпрыемстваў у заробках вырасла больш чым утрая - да 1,66 млрд рублёў. Таксама з пачатку гэтага года больш за 100 тысяч расейцаў былі пераведзены на няпоўную занятасць або адпраўленыя на прастой, што паказвае на рост схаванага беспрацоўя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках