15 снежня 2025, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Украіны - лукашыстам: не правакуйце УСУ

38
МЗС Украіны - лукашыстам: не правакуйце УСУ

Кіеў папярэдзіў беларускі рэжым.

Кіеў перасцерагае Менск ад правакацый на фоне вайсковых вучэнняў “Захад-2025”, якія Беларусь правядзе ў верасні разам з Расеяй. Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Украіны.

У замежнапалітычным ведамстве нагадалі, што з 2022 года Беларусь з'яўляецца суўдзельніцай злачынства агрэсіі Расеі супраць Украіны. Менск даў акупантам сваю тэрыторыю і паветраную прастору для нападу на Украіну, а таксама працягвае палітычную, вайсковую, ваенна-тэхнічную, інфармацыйную і іншыя віды падтрымкі Расеі ў яе несправакаванай і злачыннай вайне.

У МЗС перакананыя, што супрацоўніцтва рэжымаў у Маскве і Менску нясе непасрэдную пагрозу не толькі для Украіны, але і для Польшчы, дзяржаў Балтыі і ўсёй Еўропы, а таксама перашкаджае намаганням прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў спыненні вайны.

"Памятаем пра горкі досвед і кошт хлуслівых заяў расейскага і беларускага дыктатараў. Назапашванне расейскіх войскаў на межах Украіны ў 2021-2022 гадах адбывалася пад прыкрыццём супольных вайсковых вучэнняў Расеі і Беларусі “Захад-2021”. Перасцерагаем Менск ад неабдуманых правакацый, раім захоўваць разважлівасць, не набліжацца да межаў і не правакаваць сілы абароны Украіны”, – гаворыцца ў заяве.

У МЗС падкрэслілі, што Украіна ніколі не несла і не будзе прадстаўляць пагрозы для беларускага народа, з якім імкнецца жыць у міры, мае агульнае мінулае, якое сыходзіць каранямі ў княжацкую эпоху і часы Вялікага Княства Літоўскага, і будучыня – у Еўрапейскай сям'і народаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках