15 снежня 2025, панядзелак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў: Сустрэча Зяленскага і Пуціна не плануецца

9
Лаўроў: Сустрэча Зяленскага і Пуціна не плануецца

Кіраўнік МЗС РФ выставіў новыя ўмовы.

Міністр замежных спраў краіны-агрэсаркі Расеі Сяргей Лаўроў паведаміў, што кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін гатовы сустрэцца з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, але толькі пры ўмове наяўнасці гатовага плана саміту.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю NBC News.

Ён пацвердзіў, што на гэты момант сустрэча лідараў не запланаваная.

Кіраўнік расейскага МЗС сцвярджае, што пасля сустрэчы Пуціна з Дональдам Трампам на Алясцы, прэзідэнт ЗША прапанаваў некалькі пунктаў, якія Расея падтрымлівае. Са слоў Лаўрова, стораны пагадзіліся «праявіць гнуткасць» па некаторых з іх.

Лаўроў заявіў, што падчас сустрэчы Трампа з прэзідэнтам Украіны і еўрапейскімі лідарамі ў Вашынгтоне, Зяленскі «адмовіўся ад прапанаваных пазіцый, ад ідэі адмовы ад сяброўства Украіны ў NATO і абмеркавання тэрытарыяльных пытанняў».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках