15 снежня 2025, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-10 самых заможных тэнісістаў свету

3
Арына Сабаленка ўвайшла ў топ-10 самых заможных тэнісістаў свету
Арына Сабаленка

На якім яна месцы?

Журналісты Forbes вывучылі заробкі найлепшых тэнісістаў свету за апошнія 12 каляндарных месяцаў і склалі топ-10 самых заможных.

Гэты спіс прыводзіцца на сайце выдання. Яго ўзначальвае чэмпіён пяці турніраў «Вялікага шалома» ў мужчын і віцэ-лідар адзіночнага рэйтынгу Карлас Алькарас з Гішпаніі. Ягоны заробак за год склаў $48,3 мільёна. На другой пазіцыі з адставаннем на $1 мільён размяшчаецца яго галоўны спаборнік, які адабраў тытул на Уімблдоне, італіец Янік Сінер.

Тройку найбагацейшых тэнісістак замыкае амерыканка Коры Гаўф. Яна зарабіла $37,2 мільёна. Менавіта Гаўф, нагадаем, падолела ў фінале «Ралан Гарос»-2025 Арыну Сабаленку.

Што да Сабаленкі, то яна саступае не толькі траім вышэйназваным, але яшчэ і рэкардсмену ў тытулах на самых прэстыжных спаборніцтвах Новаку Джокавічу. Гадавы заробак Арыны - $27,4 мільёна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках