Эстонія гатовая адправіць ва Украіну вайскоўцаў
9- 22.08.2025, 19:14
- 2,042
Талін хоча зрабіць свой унёсак.
Эстонія гатовая ўзяць удзел у будучай міратворчай аперацыі ва Украіне сіламі да адной роты.
Пра гэта ў пятніцу заявіў эстонскі прэм'ер-міністр Крысцін Міхал, паведамляе Reuters.
Падчас сустрэчы з кіраўніком фінскага ўрада Петэры Орпа ў Таліне Міхал пацвердзіў, што Эстонія гатовая зрабіць унёсак у будучыя «сілы стрымлівання» ва Украіне колькасцю да роты.
Ён не ўдакладніў, колькі менавіта вайскоўцаў мае на ўвазе.
«Перадумоваю справядлівага і ўстойлівага міру з'яўляюцца моцныя гарантыі бяспекі для Украіны, каб Расея нават не думала аб паўтарэнні агрэсіі. Цяпер мы чакаем, што і іншыя краіны зробяць свой унёсак», - цытуе Міхала прэс-служба эстонскага ўрада.