Трамп зрабіў заяву аб сустрэчы Пуціна і Зяленскага
11- 22.08.2025, 18:43
- 8,536
Прэзідэнт ЗША не хацеў бы на ёй прысутнічаць.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго магчымы ўдзел у трохбаковай сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным залежыць ад таго, «ці змогуць тыя працаваць разам».
Пра гэта Трамп заявіў 22 жніўня падчас наведвання выставы Дом народа ў Белым доме.
«Мы паглядзім, ці будуць Пуцін і Зяленскі працаваць разам. Яны не занадта ладзяць са зразумелых прычын, але паглядзім», - сказаў прэзідэнт ЗША.
Са слоў Трампа, ён быў бы рады, каб яму не давялося ўдзельнічаць у гэтай сустрэчы на вышэйшым узроўні.
«А потым паглядзім, ці трэба мне там быць [на сустрэчы паміж Зяленскім і Пуціным - рэд.]. Я б аддаў перавагу, каб мне не давялося. Лепш бы яны правялі сустрэчу, і мы паглядзелі, як яны справяцца. Але пакуль што яны працягваюць ваяваць і забіваць людзей, што вельмі бессэнсоўна», - заявіў ён.