15 снежня 2025, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША могуць накіраваць ва Украіну сваіх пілотаў

11
ЗША могуць накіраваць ва Украіну сваіх пілотаў

У рамках гарантый бяспекі.

ЗША далі зразумець, што гатовыя адыграць абмежаваную ролю ў наданні Украіне гарантый бяспекі ў выпадку прыняцця мірнага пагаднення з Расеяй. Патэнцыйна амерыканскія пілоты могуць удзельнічаць у місіях падтрымкі ўкраінскіх сіл у паветры.

Аб гэтым паведамляе CNN, спасылаючыся на крыніцы, знаёмыя з перамовамі з партнёрамі.

Са слоў суразмоўцаў, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выключыў размяшчэнне амерыканскіх войск на ўкраінскай зямлі, аднак ЗША і іх хаўруснікі разглядаюць шэраг іншых варыянтаў.

21 жніўня дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё пацвердзіў еўрапейскім партнёрам, што Амерыка гатовая ўдзельнічаць у гарантыях бяспекі для Украіны пасля заканчэння вайны. У той жа час ён падкрэсліў, што лідарства ў гэтым пытанні павінна браць на сябе Еўропа.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што пасля перамоў у Вашынгтоне з Трампам і еўрапейскімі лідарамі пачалася праца над канкрэтным зместам будучых гарантый бяспекі для Украіны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках