15 снежня 2025, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы здабылі першы медаль ЧС у веславанні на байдарках і каноэ

2
Беларусы здабылі першы медаль ЧС у веславанні на байдарках і каноэ

Жаночая байдарка-чацвёрка прыйшла да фінішу трэцяй.

Беларуская жаночая байдарка-чацвёрка здабыла бронзавы медаль на дыстанцыі 500 метраў, паведамляе «Точка».

Маргарыта Ткачова, Уладзіслава Скрыганава, Іна Саўчук і Надзея Кушнер паказалі выніковы час - 1:32.80, саступіўшы пераможцам 0,22 секунды.

Другім да фінішу прыйшоў кітайскі квартэт - 1:32:68.

Перамогу ў заездзе з часам 1:32:58 святкавалі дзяўчаты з Гішпаніі.

У гэтым жа тыпе праграмы ў мужчын Мікіта Борыкаў, Уладзіслаў Кравец, Уладзіслаў Літвінаў і Дзмітрый Натынчык сталі дзявятымі.

На 500-метроўцы ў жаночай каноэ-двойцы Вольга Клімава і Ангеліна Барданоўская спыніліся за крок ад п'едэстала, фінішаваўшы чацвёртымі.

Канаіст Станіслаў Савельеў заняў сёмае месца ў спрынце на 200 м, а Глеб Чабатароў у фінале каноэ-адзіночкі на дыстанцыі 500 м стаў дзявятым.

Юбілейны чэмпіянат свету ў веславанні на байдарках і каноэ, 50-ы па ліку, прымае Італія. У спаборніцтвах бяруць удзел прадстаўнікі 70 краін.

Нацыянальная каманда Беларусі выставіла 23 спартоўцаў, якія выступаюць пад нейтральным сцягам.

Усяго на сусветным першынстве вызначаць пераможцаў у 24 дысцыплінах. Фінал спаборніцтваў адбудзецца 24 жніўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках