У Менску BMW X5 праскочыў праз сустрэчную і на чырвоны сігнал
7- 22.08.2025, 16:28
- 8,090
«Дзікі» манеўр патрапіў на відэа.
Відэа ў Onlíner даслаў мянчук па імі Аляксей. Яго рэгістратар злавіў дзікі (як ён сам яго назваў) манеўр BMW X5.
Усё адбылося ў Менску ўчора, 21 жніўня. Чытач рухаўся па крайняй левай паласе, прызначанай для павароту налева. Ад сустрэчнай паласы адлучала падвойная суцэльная, святлафор падаваў чырвоны сігнал...Але тут адкуль ні вазьміся з'явіўся BMW: са сустрэчнай паласы ён павярнуў налева.
Відавочна, «немец» жадаў абагнаць паток, а не чакаць на святлафоры, калі ж праедуць сустрэчныя аўтамабілі. Атрымалася, але наступствы пакуль не ясныя.