Два беларусы ўвайшлі ў топ-100 маладых зорак НХЛ
- 22.08.2025, 15:53
Elite Prospects уключыў Арцёма Леўшунова і Іллю Протаса ў спіс найлепшых хакейных праспектаў свету.
Вядомы партал Elite Prospects прадставіў абноўлены рэйтынг 100 найлепшых хакейных праспектаў НХЛ перад стартам сезона-2025/26.
У спіс увайшлі два прадстаўнікі Беларусі: абаронца Арцём Леўшуноў і нападнік Ілля Протас.
Леўшуноў замкнуў дзясятку наймацнейшых. Аналітыкі адзначаюць яго магутны кідок, падключэнне да атакі, высокае катанне для яго росту і ўменне змагацца на бартах.
Дадаўшы ў стабільнасці і палепшыўшы чытанне гульні, Леўшуноў здольны вырасці ў абаронцу першай пары НХЛ.
Ілля Протас заняў 56-е месца. У мінулым сезоне ён стаў другім бамбардзірам OHL, закінуўшы 50 шайбаў, у асноўным з пятачка.
Пры гэтым экспэрты вылучаюць яго бачанне пляцоўкі і ўменне разыгрываць шайбу: нападнік часта стварае атакі праз кароткія перадачы і знаходзіць партнёраў на далёкай штанзе.
Нягледзячы на адсутнасць хуткасці класічных снайпераў CHL, стыль маладога хакеіста можа зрабіць яго надзейным гульцом топ-9 у НХЛ.