Станцыю метро «Прафсаюзная» ў Менску будаваць не будуць
9- 22.08.2025, 15:34
- 8,028
Чыноўнікі разважылі, што немэтазгодна.
Станцыі метро «Прафсаюзная», якую планавалі пабудаваць на скрыжаванні вуліцы Мельнікайтэ і праспекта Пераможцаў, будаваць не будуць. Гэтую інфармацыю журналістам пацвердзілі ў Мінгарвыканкаме.
«Быў перагледжаны праект, прааналізаваная пасажыраплынь, прапускная здольнасць, агулам мэтазгоднасць размяшчэння там станцыі. Важна ўлічваць і тое, што побач «Няміга» і «Фрунзенская». У выніку перагляду гэтай станцыі няма» - піша прэс-служба Менгарвыканкама.
Станцыя «Прафсаюзная» павінна была размяшчацца ў Цэнтральным раёне Менска. Назву ёй прысвоілі з нагоды размешчанага побач будынку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.