Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў пра незвычайную з'яву на выходных
4- 22.08.2025, 20:33
- 20,904
Калі яшчэ больш пахаладае?
Беларусам пара рыхтавацца да восеньскіх выпрабаванняў? Так, ужо на выходных сіноптыкі спрагназавалі яшчэ большае пахаладанне - у некаторых рэгіёнах удзень тэмпература не паднімецца вышэй за 13°С. І калі ў адных абласцях дажджоў будзе няшмат, то жыхарам іншых не варта забываць парасоны дома. Паглядзелі, што яшчэ чакаць ад надвор'я ў Беларусі ў найбліжэйшыя дні — 23-25 жніўня, піша «Тэлеграф».
Так, як паведаміў тэлеграм-канал пра надвор'е ў Беларусі «Метэавайб» са спасылкай на лічбавыя мадэлі прагназавання, у суботу 23 жніўня на большай частцы Беларусі дажджоў не будзе, дзякуючы «антыцыкланальнаму грэбню».
Аднак днём на паўночна-заходнюю палову краіны паўплывае «шматцэнтравая цыкланічная дэпрэсія» над Паўночнай Еўропай. Таму ў гэтай частцы Беларусі спецыялісты паабяцалі дажджы, дзе-нідзе нават з навальніцамі. Вецер будзе месцамі парывісты.


Цыкланічная дэпрэсія - сістэма нізкага ціску, якая ўзнікае, калі пераважаюць нестабільныя варункі надвор'я. У дэпрэсіі паветра падымаецца, утвараючы вобласць нізкага ціску ля паверхні Зямлі. Гэта ўздымае паветра, яно ахалоджваецца і кандэнсуецца, спрыяючы ўтварэнню аблокаў, таму надвор'е часта бывае хмарным і вільготным. У паўночнай кулі вятры дзьмуць супраць гадзіннікавай стрэлкі вакол дэпрэсіі. Ізабары звычайна размешчаныя блізка адзін да аднаго, што прыводзіць да моцных вятроў.
Ноччу, са звестак "Метэавайб" у краіне будзе ад +6..+ 11°C, па ўсходзе тэмпература апусціцца месцамі да + 4..+5°С. Удзень жа нас чакаюць +16..+21°С, па паўднёвым усходзе да + 23°С.
А вось у нядзелю 24 жніўня, распавялі сіноптыкі, «узмоцніцца адвекцыя прахалоднай і няўстойлівай паветранай масы з поўначы». Таму тэмпература панізіцца да +14..+20°С.


«На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і будзе даволі ветрана», — паведамілі ў ТГ-канале.

Тым часам метэаролагі Белгідрамета выпісалі на суботу 23 жніўня жоўты ўзровень небяспекі - месцамі па Беларусі ўночы і раніцай чакаецца туман.
Паводле звестак Белгідрамета, 23 жніўня нас чакае пераменная воблачнасць. Там таксама пацвердзілі інфармацыю аб кароткачасовых дажджах і навальніцах (месцамі) па паўночна-заходняй палове краіны.
Тэмпература ўночы +5..+11°С, удзень +16..+22°С.
У нядзелю 24 жніўня воблачна з праясненнямі. Уночы месцамі, а ўдзень па большай частцы тэрыторыі - кароткачасовыя дажджы. Магчымыя і навальніцы.
Вецер удзень парывісты, месцамі на захадзе моцны парывісты. Уначы +5..+11°С, удзень +13… +20°С.
Ёсць прагноз і на пачатак наступнага тыдня. Так, у панядзелак 25 жніўня на надвор'е паўплываюць франтальныя раздзелы і халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з поўначы Еўропы. Воблачна, уночы з праясненнямі.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі навальніцы, парывісты вецер.
Уначы Белгідрамет спрагназаваў +5..+11°С, удзень +13…+ 18°С. А вось па поўдні Беларусі паветра прагрэецца да + 21°С.