У расейскім Новашахцінску другі дзень гарыць НПЗ пасля атакі дронаў
2- 22.08.2025, 14:33
- 4,124
Густы чорны дым прыкметны за шмат кіламетраў.
У расейскім горадзе Новашахцінск Растоўскай вобласці РФ другі дзень прадаўжаецца маштабны пажар на нафтаперапрацоўчым заводзе. Уночы 21 жніўня прадпрыемства атакавалі беспілотнікі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал ASTRA.
На апублікаваных у расейскіх пабліках відэа відаць густы чорны дым, які падымаецца ў неба і прыкметны за шмат кіламетраў.
Што вядома пра завод
Навашахцінскі НПЗ - адзіны дзейны нафтаперапрацоўчы завод у Растоўскай вобласці. Ён з'яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў на поўдні Расеі і ўдзельнічае ў забеспячэнні войска РФ палівам і змазачнымі матэрыяламі.
Агульны аб'ём рэзервуараў на прадпрыемстве перавышае 210 тысяч кубаметраў.
Раней расейскія СМІ паведамлялі, што завод ахоўвалі дзве сістэмы СПА «Панцыр» і адна «Тор».
Аднак яны не змаглі цалкам адбіць атаку, у выніку чаго на прадпрыемстве ўспыхнуў маштабны пажар, які працягваецца дагэтуль.