15 снежня 2025, панядзелак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хлопцы, вунь там — Еўразвяз»

9
«Хлопцы, вунь там — Еўразвяз»

Беларускі былы жаўнер тэрміновай службы расказаў, як сілавікі дапамагалі мігрантам перасякаць мяжу.

Былы жаўнер беларускай памежнай службы Аляксей (імя змененае) пасля ад'езду з краіны расказаў выданню The Insider пра службу на піку міграцыйнага крызісу.

Крызіс на мяжы Беларусі з ЕЗ пачаўся вясной 2021 года і дасягнуў свайго піку да восені. Еўрапейскія чыноўнікі наўпрост абвінавачвалі Менск у арганізацыі плыні мігрантаў. Аляксандр Лукашэнка заўсёды адпрэчваў гэтыя абвінавачванні.

У 2021 годзе, калі сітуацыя на мяжы пачала абвастрацца, Аляксей быў у адпачынку і не адразу паверыў навінам. Але калі ён вярнуўся на службу, пачалі адбывацца дзіўныя падзеі. У нейкі момант сярод ночы тэрміновай службы праінструктавалі: яны павінны дапамагаць мігрантам дабірацца да мяжы з Літвой. Людзей перавозілі да мяжы ў вайсковых «уазіках» (савецкая груза-пасажырская машына УАЗ).

«Мы саджаем іх ва «УАЗік» і вязём на мяжу, да самай памежнай паласы і кажам: хлопцы, вунь там — Еўразвяз. Ідзіце туды», - расказвае Аляксей.

За ноч, кажа малады чалавек, ён мог перавесці да мяжы блізу 25 чалавек. Ён не адчуваў сябе ў бяспецы падчас такіх рэйсаў, таму што нічога не ведаў пра людзей, якія едуць з ім у аўто. Гэтыя рэйсы заўсёды арганізоўвалі ноччу, рэзюмуе Аляксей.

«Мы днямі і начамі займаліся толькі гэтым. Мы перасталі правяраць цывмльных грамадзян, спынілі правяраць аўто. У гэты час маглі і бомбу правезці, правезці процьму кантрабанды на мільёны даляраў. Было відаць, што гэта (міграцыйны крызіс) — першасная задача для дзяржавы», — мяркуе маладзён.

Аляксей размаўляў з некаторымі з мігрантаў і пераказвае адну з такіх размоў. Мужчына з'ехаў у Беларусь праз абяцанне лепшага жыцця і лёгкай магчымасці трапіць у Еўропу. Для гэтага ён прадаў дома ўсё, што меў. Калі Аляксей параіў яму вярнуцца дадому, яго суразмоўца адказаў: «У мяне больш няма дома, мне няма куды вяртацца».

«Ён усё прадаў, каб прыехаць сюды (у Беларусь). Купіць намёт, цёплыя рэчы, квіткі ў Беларусь», - успамінае Аляксей.

Большасць мігрантаў, якія ў 2021 годзе трапілі ў ЕЗ з Беларусі, былі грамадзянамі Ірана, Сірыі, Афганістана, Ірака і Емена. Колькасць мігрантаў, якія тады трапілі ў Беларусь у абыход рэгулярных працэдур, павялічылася ў 10 разоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках