15 снежня 2025, панядзелак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«А калі два тэлефоны?»

14
«А калі два тэлефоны?»

У сеціве паказалі шафкі для гаджэтаў у беларускай школе.

Адразу некалькі беларускіх блогераў апублікавалі ў TikTok відэа, на якіх паказалі, як у школах абсталююць спецыяльныя шафкі для захоўвання мабільных тэлефонаў вучняў. Многія з гэтых ролікаў за некалькі гадзін сталі віруснымі, набраўшы дзясяткі, а то і сотні тысяч праглядаў, піша Telegraf.news.

Да прыкладу, відэа кобрынскага блогера ПалВаныча паглядзелі ўжо больш за чвэрць мільёна разоў.

У відэа паказаны шафка з мноствам шуфлядак, якія замыкаюцца на ключ. Прадстаўніца школы патлумачыла, што вучань, прыходзячы ў школу, кладзе свой тэлефон у шуфляду, пасля чаго яна змакаецца. Пры гэтым ключ ад замка “будзе захоўвацца на вахце”.

Аўтар роліка задаў пытанне: "А калі дзіця возьме два тэлефоны ці тры з сабой?”

@palvanych

♬ оригинальный звук - ПалВаныч 🇧🇾 🎥😎

Ролікі справакавалі мноства каментароў у сацыяльных сетках. Адной з асцярог карыстальнікі назвалі магчымы “гармідар пасля ўрокаў", які можа прывесці да спазненняў на грамадскі транспарт.

Таксама карыстальнікі задаваліся пытаннямі, як будзе забяспечаная “сувязь з бацькамі пры якой-небудзь экстранай сітуацыі”.

На гэтае пытанне, дарэчы, быў адказ у відэа. Для экстранай сувязі з бацькамі, са слоў прадстаўніка школы, “ёсць класныя кіраўнікі і адміністрацыя".

У той жа час частка карыстальнікаў выказала падтрымку новаўвядзенню, заявіўшы, што “ў школу як мінімум вучыцца прыходзяць, а не ў тэлефонах сядзець”.

Многія падавалі ў прыклад свой досвед, паказваючы, што “раней жылі без тэлефона і ўсё было добра".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках