15 снежня 2025, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназаўцы ГУВ спынілі прасоўванне РФ на Данбасе

1
Спецназаўцы ГУВ спынілі прасоўванне РФ на Данбасе

Ліквідаваныя дзясяткі акупантаў.

У Данецкай вобласці спыненае прасоўванне расейскіх акупантаў, ліквідавана больш за 90 захопнікаў.

Пра гэта распавялі ў Галоўнай управе выведкі Міністэрства абароны Украіны, якое таксама апублікавала відэа, на якім можна ўбачыць шакавальныя кадры баявой працы падраздзялення.

«Падраздзяленне «Братэрства» ў складзе спецпадраздзялення «Цімура» ГУВ супольна з субратамі з РДК (Расейскі Добраахвотніцкі корпус - рэд.) паспяхова выканала баявую задачу стрымлівання варожых сіл у Данецкай вобласці. Падчас штурмавых дзеянняў байцы падраздзялення знішчылі больш за 90 маскавітаў, яшчэ пяцярых «Братэрства» захапіла ў палон», - распавялі разведчыкі.

Увогуле аператары FPV-дронаў і дронаў-бомбераў здзейснілі больш за чатыры сотні баявых вылетаў і дакладнымі ўдарамі падтрымалі наземны складнік аперацыі. Такім чынам, дзякуючы эфектыўным дзеянням выведчыкаў, удалося стабілізаваць лагістыку Сіл абароны ў пэўнай паласе адказнасці і не дазволіць супраціўніку хутка прасунуцца ў кірунку межаў Днепрапятроўскай вобласці.

Падчас спецаперацыі таксама выяўленыя і абясшкоджаныя некалькі груп так званых «сцяганосцаў» - расейскіх вайскоўцаў, якія коштам свайго жыцця развешвалі трыкалоры для фота на непадкантрольнай ворагу тэрыторыі. Гэта робіцца, паводле інфармацыі ГУВ, каб у далейшым фальшыва заявіць аб узяцці гэтых населеных пунктаў.

«Усіх выяўленых «сцяганосцаў» байцы «Братэрства» знішчылі або ўзялі ў палон», - адзначаюць украінскія выведчыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках