«10 рублёў за каву? Майму мозгу патрэбнае тлумачэнне!»
37- 22.08.2025, 11:35
- 8,130
Мянчанка абурылася цэнамі ў «Dana Mall».
Мянчанка здзівілася кошту кавы. Яна расказала, што звычайны кубачак 200 мл з малаком і сіропам каштуе 10 рублёў, паведамляе Telegram-канал «Хартыя-97%».
«Я разумею - арэнда, заробкі, усё такое ... але 10 рублёў за каву? Майму мозгу трэба тлумачэнне!» - напісала яна.
У адказ іншая каментатарка расказала, што напраўду адбываецца ў гандлёвых пунктах. Паводле ейных слоў, на адным з кава-поінт у «Dana Mall» побач з крамай «Zara» пратэрмінаваныя напоі прымушалі прадаваць далей — тэрміны прыдатнасці мылі вадкасцю для зняцця лаку. А малако з прамінулым тэрмінам прыдатнасці проста разводзілі свежым і дадавалі ў каву. Аўтарка піша, што пасля гэтага адразу звольнілася.
