У Беларусі на паўгода абмяжуюць вываз яблыкаў з краіны
7- 22.08.2025, 11:02
- 2,364
Новы дэфіцыт?
Беларусь з 1 верасня 2025 года на шэсць месяцаў уводзіць ліцэнзаванне вывазу яблыкаў, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе «Салідарнасць».
Пастанова прынятая ў мэтах забеспячэння ўнутранага рынку яблыкамі ў міжсезонны перыяд у поўным аб'ёме.
- Вываз гэтай прадукцыі незалежна ад краіны яе паходжання за межы Беларусі будзе ажыццяўляцца з разавымі ліцэнзіямі, якія выдаюцца МАРГ паводле ўзгаднення з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Менскім гарвыканкамам, — гаворыцца ў пастанове ўрада.
Пастанова аб магчымасці выдачы такой ліцэнзіі будзе прымацца ўпаўнаважанымі органамі зыходзячы з ацэнкі прапорцыі свабодных рэсурсаў гэтай прадукцыі ў Беларусі і патрэбнасці краіны ў ёй на момант узгаднення ліцэнзіі, удакладняюць у Саўміне.
Нагадаем, што ўлады рэгулярна ўводзяць забароны на вываз розных відаў тавараў. Так, у кастрычніку 2024-га было ўведзенае ліцэнзаванне на вываз з краіны капусты, цыбулі і яблыкаў.
Тады гэта было выклікана розніцай у закупачных цэнах у Беларусі і Расеі, куды і вывозілася гародніна і садавіна.
У снежні таго ж года надышла чарга бульбы, у тым ліку замежнага паходжання.