Reuters: Пуцін выставіў новыя ўмовы Украіне, якія падаў як «саступкі»
22- 22.08.2025, 10:55
- 18,410
Кіеў адхіліў такія «прапановы».
Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін выставіў новыя ўмовы для спынення вайны. Ён патрабуе, каб Украіна цалкам адмовілася ад Данбаса, ад уступлення ў NATO, замацавала нейтральны статус і гарантавала адсутнасць заходніх войскаў на сваёй тэрыторыі. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннямі ў Крамлі на вышэйшым узроўні.
Са слоў крыніц, наўзамен Расея гатовая замарозіць цяперашнія лініі фронту ў Запарожскай і Херсонскай абласцях і нават вярнуць невялікія адцінкі Харкаўскай, Сумскай і Днепрапятроўскай абласцей Украіны, якія яна цяпер кантралюе. Гэтыя ўмовы Пуцін абмяркоўваў з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам 15 жніўня на саміце ў Анкарыджы, які стаў першай сустрэчай лідараў Расеі і ЗША за апошнія чатыры гады.
Паводле звестак суразмоўцаў, Пуцін змякчыў свае ранейшыя ўмовы - раней ён намашаў на поўнай перадачы Расеі чатырох абласцей Украіны, уключаючы Херсонскую і Запарожскую. Аднак ключавым для замірэння застаецца патрабаванне поўнага сыходу Украіны з Данецкай і Луганскай абласцей.
Кіеў адхіліў такія прапановы. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Данбас з'яўляецца стратэгічнай лініяй абароны, а адмова ад яго непрымальная. Акрамя таго, курс на ўступленне ў NATO замацаваны ў Канстытуцыі Украіны, і, са слоў Зяленскага, Масква не мае права патрабаваць адмовіцца ад яго.