15 снежня 2025, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія Intercars таксама скасавала рэйс у Літву

4
Кампанія Intercars таксама скасавала рэйс у Літву

Аўтобусаў Менск-Вільня стала яшчэ менш.

Кампанія Intercars афіцыйна абвясціла аб скасаванні аўтобуснага рэйса Менск-Вільня-Коўна з адпраўленнем а 4:05 з вакзала «Мінск-Цэнтральны».

У паведамленні Intercars у сацсетках адзначаецца, што нібыта нягледзячы на наяўнасць усіх неабходных дазволаў з боку перавозчыка літоўскі бок прыняў пастанову аб нядопуску дадатковых рэйсаў.

Скасаваныя:

- Менск-Вільня-Коўна (адпраўленне а 04:05)

— Вільня (00:45) - Вільня аэрапорт (01:25) - Менск

Асноўны рэйс застаецца без змен:

- Менск-Вільня-Коўна (адпраўленне а 04:00)

— Вільня (00:30) – Вільня аэрапорт (01:10) - Менск

Учора паведамлялася, што аўтобус кампаніі не прапусцілі ў Літву, як мяркуецца, праз адсутнасць у перавозчыка адпаведнага дазволу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках