New York Post заклікаў Трампа націснуць на «слабае месца» Пуціна
8- 22.08.2025, 10:02
- 5,526
Толькі так можна атрымаць Нобэлеўскую прэмію і «трапіць у рай».
Каб спыніць вайну ва Украіне, прэзідэнту ЗША Дональду Трампу варта націснуць на краіну-агрэсарку Расею фінансава, толькі такую «мову» разумее нелегітымны прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін. Пра гэта гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле New York Post, апублікаваным 20 жніўня.
Медыя звярнула ўвагу, што Расея зацягвае ўсталяванне міру ва Украіне (пасля размовы Трампа з Пуціным абстрэлы Украіны толькі ўзмацніліся), таму Трамп павінен націснуць на «слабае месца» Пуціна.
Журналісты мяркуюць, што Трамп не зможа атрымаць Нобэлеўскую прэмію (а ён гэтага хоча), калі не прымусіць Пуціна сесці за стол перамоў пра вайну ва Украіне.
У артыкуле падкрэсліваецца, што» Пуцін разумее толькі фінансавую мову», а эканоміка РФ ужо адчувае нагрузку праз велізарныя вайсковыя выдаткі, інфляцыю і санкцыі.
New York Post мяркуе, што пагроза ўвядзення Трампам другасных санкцый супраць РФ прымусіла Пуціна пагадзіцца на сустрэчу на Алясцы (Трамп і Пуцін сустракаліся на амерыканскай тэрыторыі 15 жніўня), і на кіраўніка Крамля трэба менавіта фінансавы ціснуць.
Выданне мяркуе, што для спынення забойстваў ва Украіне Трампу варта пашыраць санкцыі супраць РФ, падвышаць мыты ў дачыненні да Расеі, а таксама «знаходзіць крэатыўныя спосабы» пакласці канец гандлю Масквы нафтай і мінераламі – і «гэта хутка прыцягне ўвагу Масквы» і прымусіць Пуціна «рухацца з той жа хуткасцю» ў пытанні дасягнення міру, з якой рухаецца кіраўнік Белага дома.
Аўтары матэрыялу мяркуюць, што менавіта такія дзеянні будуць спрыяць жаданню Трампа «трапіць у рай».