15 снежня 2025, панядзелак, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі марскі дрон ліквідаваў групу элітных вадалазаў РФ у Новарасійску

32
Украінскі марскі дрон ліквідаваў групу элітных вадалазаў РФ у Новарасійску
ілюстрацыйнае фота

Яны выконвалі бессэнсоўны загад камандавання.

Падчас аперацыі ГУВ МА Украіны ў Чорным моры адзін з ударных марскіх дронаў прарваўся ў бухту Новарасійска, дзе Расея захоўвае рэшткі вялікіх караблёў свайго Чарнаморскага флоту.

Пра гэта паведамілі ў Галоўнай управе выведкі МА Украіны.

Праз дзеянні сродкаў РЭБ дрон страціў сувязь з пунктам кіравання і пачаў дрэйфаваць. Пазней расейскае камандаванне загадала падняць ўдарны марскі беспілотнік для даследавання.

Для выканання задачы залучылі групу з пяці элітных вадалазаў-выведнікаў ЧФ РФ з падраздзялення «ПДСС» (падводныя дыверсійныя сілы і сродкі), які адрозніваецца высокай кваліфікацыяй і спецыяльным абсталяваннем.

Падчас маніпуляцый з украінскім дронам адбылася дэтанацыя, з прычыны якой усе пяцёра расейскіх падводнікаў-дыверсантаў загінулі.

Паводле інфармацыі крыніц, сярод асабовага складу ЧФ РФ у Новарасійску гучыць абурэнне праз “бессэнсоўны загад” камандавання, які прывёў да страт элітнага падраздзялення.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках