13 снежня 2025, Субота, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яблычкі - 11 рублёў»

10
«Яблычкі - 11 рублёў»

Кошты ў краме шакавалі жыхарку Жодзіна.

Да свята Яблычнага Спасу жыхарка Жодзіна вырашыла праверыць, колькі каштуюць яблыкі ў жніўні, і зняла відэа для ТікТока. Кошты яе шакавалі, піша Ex-press.live.

“Яблычны Спас. Зараз зайду, хачу ў магазіне паглядзець, ці ёсць усё ж яблыкі. Прыйшла ў краму “Грын” і ачмурэла ад коштаў. 8 рублёў, 7.99, 8.59, 10.68, 10.88. Ну і ну. 11.49! Яблыкі зялёныя. Ну, гэта ж стары ўраджай. 8.79 - сацыяльна значны тавар. Нічога сабе. А вось бананы, якія за акіяну прыехалі, каштуюць 4.69», - распавядае жанчына.

Атрымліваецца, што ў Жодзіне кілаграм яблыкаў каштуе 8-11 рублёў, тады як бананы амаль удвая таннейшыя.

Прынцыповай змены сітуацыі чакаць наўрад ці варта. У гэтым годзе ўраджай яблыкаў у Беларусі скараціўся амаль утрая. Так, старшыня Берасцейскага аблвыканкама Пётр Пархомчык паведаміў, што сёлета чакаюць толькі 37—40 тысяч тон замест каля 120 тысяч тон у мінулым годзе. Такога аб'ёму хопіць для ўнутранага рынку, але экспарт амаль спыніцца.

У Польшчы сітуацыя супрацьлеглая: ураджай у 2025 годзе павялічыцца прыкладна на 6%. Сады ацэньваюць як добрыя, асноўныя гатункі захавалі стабільную прадукцыйнасць. Польскія фермеры ўжо рыхтуюцца да экспарту і ўмацоўваюць свае пазіцыі на еўрапейскім рынку.

@olgazhodino5 Золотые яблоки. Цены в Грине. #жодино #беларусь #спас ♬ оригинальный звук - Ольга Жодино

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках