13 снежня 2025, Субота, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Пуцін спрабуе саскочыць з неабходнасці праводзіць сустрэчу

20
Зяленскі: Пуцін спрабуе саскочыць з неабходнасці праводзіць сустрэчу

Удар Расеі па амерыканскім заводзе Flex у Мукачава паказальны і мэтанакіраваны.

Удар Расеі па амерыканскім заводзе Flex у Мукачава паказальны і мэтанакіраваны. Так расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін спрабуе саскочыць з неабходнасці праводзіць сустрэчу на ўзроўні лідараў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вячэрні зварот прэзідэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.

Зяленскі зазначыў, што ў Мукачава расецы фактычна спалілі амерыканскае прадпрыемства, якое не было вайсковым аб'ектам.

Паводле яго слоў, гэта мэтанакіраваны ўдар менавіта па амерыканскай уласнасці і інвестыцыях ва Украіне.

“Вельмі паказальны ўдар. Як і ўвесь гэты масіраваны напад. Якраз калі свет чакае ад расейцаў дакладнага адказу адносна перамоваў аб заканчэнні вайны», - падкрэсліў прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ёсць два фарматы на ўзроўні лідараў, у якіх рэальна дасягнуць прагрэсу. Двухбаковы фармат - Украіна і Расея. І трохбаковы - Украіна, ЗША і Расея.

Менавіта гэта абмяркоўвалі ў Вашынгтоне. Таксама Пуцін казаў пра гэта падчас тэлефоннай размовы з Трампам.

“Цяпер сігналы з Расеі проста, калі шчыра, непрыстойныя. Яны спрабуюць саскочыць з неабходнасці праводзіць сустрэчу. Яны не жадаюць сканчаць гэтую вайну. Яны працягваюць масаваныя напады супраць Украіны і вельмі жорсткія штурмы на фронце. І яшчэ і запускаюць ракеты па амерыканскім прадпрыемстве - як і па многіх іншых абсалютна цывільных нашых мішэнях ”, - адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках