15 снежня 2025, панядзелак, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін загадаў вучыць расейцаў збіваць дроны з паляўнічых стрэльбаў

28
Пуцін загадаў вучыць расейцаў збіваць дроны з паляўнічых стрэльбаў

Усё так дрэнна?

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін падпісаў загад міністэрства абароны РФ, у якім гаворыцца пра падрыхтоўку вайсковых і цывільных добраахвотнікаў на курсах знішчэння дронаў з гладкаствольнай зброі.

Пра гэта паведамляе ТАСС.

Адзначаюць, што вайскоўцаў і добраахвотнікаў з цывільнага насельніцтва Расеі будуць вучыць збіваць дроны, выкарыстоўваючы гладкаствольную зброю. Гэта стрэльбы розных тыпаў - паўаўтаматычныя, адна-і шматствольныя паляўнічыя (два і тры ствалы), помпавыя драбавікі і драбавікі са зменнымі стваламі.

Таксама ў загадзе Пуціна сказана пра неабходнасць прыняць меры дзеля скарачэння тэрмінаў пастаўкі на фронт ва Украіне маскіровачных сетак, а таксама абсталяваць аўтамабілі, якія прызначаныя для эвакуацыі параненых, сродкамі для абароны ад дронаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках