15 снежня 2025, панядзелак, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бульба, агуркі, яблыкі: якім коштам цяпер прымаюць ураджай?

3
Бульба, агуркі, яблыкі: якім коштам цяпер прымаюць ураджай?

Для многіх беларусаў гэта добрая магчымасць атрымаць дадатковы даход.

Белкаапсаюз актыўна скупляе ў насельніцтва сельгаспрадукцыю.

Пра актуальныя кошты, па якіх можна здаць ўраджай, расказала намеснік старшыні праўлення Аксана Скіндэр.

Паводле яе слоў, за першыя сем месяцаў гэтага года ў беларусаў закупілі 4,6 тыс. тон бульбы, 12 тыс. тон агародніны і больш за 2 тыс. тон пладоў і ягад.

Агульная сума, выплачаная грамадзянам за прадукцыю, склала амаль 162 млн.рублёў

Кошты за ўраджай

Кошты залежаць ад попыту, якасці, гатунку, памеру і ўраджайнасці і могуць мяняцца некалькі разоў у дзень.

Цяперашнія кошты за 1 кг:

бульба - 0,8-1,3 руб.

агуркі - 2-2,5 руб.

памідоры - 2-3,5 руб.

капуста - 0,4-0,7 руб.

часнык - 5-6 руб.

яблыкі (за таварныя плады) - 3-3,5 руб.

яблыкі (для перапрацоўкі) - 0,3-0,35 руб.

дурніца - 10-13 руб

маліна - 7-9,5 руб.

лісічкі - 3-8.руб.

Металалом або макулатура - што больш выгадна

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках