Тры краіны рыхтуюцца да магчымага ўварвання Расеі па заканчэнні вайны ва Украіне
4- 21.08.2025, 18:18
- 7,076
Праект назвалі «Балтыйская лінія абароны».
Літва, Латвія і Эстонія пачалі ўмацацоўваць свае межы на выпадак магчымай агрэсіі з боку Расеі па завяршэнні вайны ва Украіне. Літва, якая мяжуе з Беларуссю і расейскім Кёнігсбэргам, распрацавала план,у якім мінныя палі і масты, падрыхтаваныя да падрыву, ідуць углыб на 50 км тэрыторыі, піша Daily Express (пераклад — сайт Charter97.org).
Праект "Балтыйская лінія абароны" аб'яднае тры краіны і працягнецца ад Кёнігсбэрга да вусця ракі Нарва. Ён будзе змяшчаць амаль 1000 бетонных бункераў, супрацьтанкавыя равы і лініі забеспячэння. Мэта - запаволіць прасоўванне суперніка і накіраваць яго ў зоны, зручныя для абароны.
Са слоў былога міністра замежных спраў Літвы Габрыэлюса Ландсбергіса, найбольшая небяспека для краін Балтыі наступіць адразу пасля магчымага спынення агню ва Украіне. "Пуцін не дасць нам чакаць 10 гадоў", — зазначыў ён.
Кошт праекту ацэньваюць прыкладна на 70 млн. эўраў для кожнай краіны, што з'яўляецца значнай часткай іх абаронных бюджэтаў, але несупастаўна з выдаткамі на працяглую вайну.
Асцярогі ўзмацняюцца тым, што ў першыя месяцы поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну расейская армія захапіла тэрыторыю, якая ўдвая перавышае памер Літвы. “У нас няма стратэгічнай глыбіні. Расейцы могуць прайсці праз краіну за гадзіны, калі не дні”, - падкрэсліў Ландсбергіс.