15 снежня 2025, панядзелак, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп параўнаў здымак сустрэчы з Пуціным са здымкам Ніксана і Хрушчова.

10
Трамп параўнаў здымак сустрэчы з Пуціным са здымкам Ніксана і Хрушчова.

Прэзідэнт ЗША ўспомніў спрэчку Ніксана з Хрушчовым, якая ўвайшла ў гісторыю як « дэбаты ў кухні».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў у сацсетцы Truth Social здымак з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, зроблены на нядаўняй сустрэчы ў Анкарыджы на Алясцы. Калаж дапоўніў іншы здымак 1959 г., на якім віцэ-прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан і першы сакратар ЦК КПСС Мікіта Хрушчоў.

На абодвух здымках амерыканскія палітыкі паказваюць пальцам у бок расейскіх калег. Другі здымак паказвае прыезд Ніксана ў Маскву. Здымак належыць фатографу Эліёту Эрвіту.

Паміж палітыкамі з ЗША і СССР у 1959 г. адбылася спрэчка перад адкрыццём амерыканскай гандлёвай выставы ў маскоўскіх “Сакольніках”.

Палітыкі спыніліся перад макетам амерыканскай кухні, дзе была прадстаўлена хатняя тэхніка - пральныя машыны, тостары і сокавыціскалкі. Там паміж палітыкамі адбылася слоўная спрэчка,якую назвалі " дэбаты ў кухні".

Хрушчоў сказаў, што савецкія грамадзяне шануюць важнейшыя рэчы, а не раскошу, і іранічна спытаў Ніксана, ці ёсць тэхніка, якая "кладзе ежу ў рот і прапіхвае яе ўнутр".

“Вы, амерыканцы, чакаеце, што савецкія людзі будуць уражаныя. Гэта ня так. Усе гэтыя рэчы ёсць у нашых новых кватэрах “, - сказаў Хрушчоў. Ніксан адказаў, што мэты здзівіць савецкіх грамадзян не было, арганізатары хацелі "прадэманстраваць наша права выбару", і што ўсе дамы не павінны быць пабудаваны аднолькава.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках