Калі пачне «іскрыць» паміж Расеяй і Кітаем?
2- 21.08.2025, 17:48
- 5,010
За фасадам стратэгічнага адзінства хаваюцца сур'ёзныя супярэчнасці.
У 2022 годзе Масква і Пекін заявілі аб «партнёрстве без межаў» – крок, зроблены яшчэ да ўварвання Расеі ва Украіну, але не раз пацверджаны пасля. На глабальным узроўні ў іх агульныя мэты: стрымліванне ЗША і падрыў заходняга дамінавання, піша Інстытут даследаванняў замежнай палітыкі (FPRI) (пераклад — сайт Charter97.org).
Яны разам прасоўваюць ідэю шматпалярнага свету праз структуры накшталт БРІКС і ШАС, выступаюць супраць пашырэння NATO і ўплыву Вашынгтона ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.
Аднак за фасадам стратэгічнага адзінства хаваюцца сур'ёзныя супярэчнасці. Расея і Кітай застаюцца не толькі партнёрамі, але і патэнцыяльнымі супраціўнікамі. Асабліва прыкметна гэта ў эканоміцы: Кітайскі ВУП у восем разоў большы за расейскі, а Расея ўсё больш ператвараецца ў пастаўшчыка сыравіны для Кітая. Такая няроўнасць выклікае трывогу ў Маскве.
Дадатковае напружанне ўносіць гісторыя. У Пекіне дагэтуль памятаюць» «нераўнапраўныя дамовы» XIX стагоддзя, па якіх Расея атрымала 1,5 млн кв.км кітайскіх зямель. Масква ж уважае гэтыя тэрыторыі законна далучанымі. Розныя трактоўкі савецка-кітайскага расколу 1960-х толькі ўзмацняюць недавер.
Да таго ж інтарэсы дзвюх краін у Азіі не заўсёды супадаюць. Шчыльныя сувязі Расеі з В'етнамам і Індыяй – даўнімі апанентамі Кітая – ствараюць глебу для схаванай канкурэнцыі. А тэрытарыяльныя амбіцыі Пекіна ў Паўднёва-Кітайскім моры і імкненне Масквы ўмацаваць вайсковую прысутнасць у рэгіёне могуць стаць пунктам трэння.
Нягледзячы на гэта, агульная мэта - супрацьстаянне ЗША і Захаду — пакуль пераважваюць супярэчнасці. Але пытанне застаецца адкрытым: ці змогуць Масква і Пекін захаваць звяз, калі гісторыя і геапалітыка зноў развядуць іх па розныя бакі барыкад?