Паўночная Карэя нечакана адклікала сваіх найвышэйшых афіцэраў з Расеі
5- 21.08.2025, 17:33
- 10,156
Яны прыбылі ў Пхеньян.
Некалькі паўночнакарэйскіх камандзіраў вярнуліся з Расеі, што можа сведчыць аб змяншэнні вайсковай ролі КНДР і патэнцыйна дазволіць прынізіць яе ролю ва ўсіх мірных перамовах у вайне супраць Украіны, паведамляе газета The Wall Street Journal.
Газета спасылаецца на здымкі, якія ў чацвер, 21 жніўня, апублікавалі ў паўночнакарэйскіх дзяржаўных СМІ.
На фота відаць больш як за дзясятак камандзіраў, якія стаяць у асабістым кабінеце Кім Чэн Ына. Іх віталі як “герояў” за баі супраць УСУ ў Курскай вобласці.
WSJ адзначае, што прынамсі двух прысутных — генерал-палкоўніка Кім Ён Бока і генерал-маёра Сін Кум Чоля — асабіста абдымаў кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін на парадзе на Краснай плошчы 9 траўня. З паведамлення дзяржаўных СМІ, яны прыбылі ў Пхеньян на першую ў Паўночнай Карэі цырымонію ўзнагароджання за ўдзел у замежнай аперацыі.