Канцлер Мэрц з'явіўся ў Авальным кабінеце ў асаблівым гальштуку
- 21.08.2025, 16:56
- 6,012
Кіраўнік урада Нямеччыны абраў аксэсуар са сланамі.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц свядома абраў гальштук са сланамі (слон з'яўляецца сімвалам Рэспубліканскай партыі ЗША) на сустрэчу з амерыканскім лідарам Дональдам Трампам у Белым доме 18 жніўня. Пра гэта заявіў прадстаўнік урада ФРГ Штэфен Маер.
«Я чуў, што гэты гальштук быў абраны цалкам свядома. Аднак, акрамя гэтага, мне невядомыя якія-небудзь больш падрабязныя перавагі аб дызайне або стылі», - падкрэсліў ён.
Да гэтага ў сетцы з'явілася фота, дзе відаць, што Мэрц на сустрэчу аб Украіне надзеў сіні гальштук з белымі сланамі.