У Беларусі ўводзяць новаўвядзенні для аўтамабілістаў
5- 21.08.2025, 16:32
- 12,354
Што зменіцца.
Урад падрыхтаваў змены, якія тычацца аўтадарог і дарожнай дзейнасці. Сярод іншага чыноўнікі хочуць удакладніць правілы руху і штрафныя санкцыі для транспарту з перавышэннем дапушчальных параметраў, піша «Зеркало».
У законапраекце прадугледжаны змены для цяжкіх і буйнагабарытных транспартных сродкаў (ЦБТС). Для іх прапісалі ўмовы, паводле якіх тыя могуць праязджаць па аўтадарогах агульнага карыстання з перавышэннем вагі або габарытаў. Галоўнае патрабаванне - атрымліваць для гэтага спецыяльны дазвол.
"Атрыманне спецыяльнага дазволу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, — гаворыцца ў законапраекце. - Дапушчальныя вагавыя і габарытныя параметры транспартных сродкаў, стаўкі платы за праезд ЦБТС па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання, а таксама парадак яе разліку, унясення і збірання ўсталёўваюцца Лукашэнкам”.
Такія дазволы можна атрымліваць і цяпер, але Спіс транспарту, на які іх выдаюць, абмежаваны.