Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на заўтра
- 21.08.2025, 15:47
- 3,208
Захапіце з сабой парасон.
Залевы чакаюцца ў Беларусі 22 жніўня, у пятніцу. Падрабязнасці паведамляе партал pogoda.by.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, уначы будзе воблачнае надвор'е, а ўдзень – воблачнае з праясненнямі. Па паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі прагназуюцца дажджы, месцамі з навальніцамі. Сіноптыкі папярэджваюць, што па Гомельскай вобласці ўночы на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі пройдуць проліўні.
Уночы і раніцай магчымы туман. Вецер будзе пераважаць пераменных кірункаў, у момант навальніц парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе ад +5 градусаў па паўночнай частцы і да +14 градусаў – па паўднёва-ўсходняй. Удзень тэмпература паветра будзе ад + 18 да + 24 градусаў.