Літва закрыла частку паветранай прасторы на мяжы з Беларуссю
1- 21.08.2025, 14:57
- 1,892
Праз вучэнні «Захад-2025».
Па меры набліжэння расейска-беларускіх вучэнняў «Захад» Літва на частцы мяжы з Беларуссю закрыла паветраную прастору, паведамляе Delfi.
Мінабароны інфармавала, што такую пастанову прыняло Міністэрства транспарту і камунікацый.
Супольнае стратэгічнае вучэнне Узброеных Сіл Беларусі і Расеі «Захад-2025» пройдзе ў перыяд з 12 да 16 верасня 2025 года. Адзначым, многія экспэрты мяркуюць, што Крэмль можа выкарыстоўваць вучэнні «Захад-2025» для правакацый супраць краін Балтыі.