УСУ правялі спецаперацыю ў Джанкоі: пашкоджаны расейскія цягнікі з палівам
10- 21.08.2025, 21:07
- 15,678
Парушаная лагістыка акупантаў у часова акупаваным Крыме.
Сілы спецыяльных аперацый УСУ ўночы 21 жніўня паспяхова знішчылі цягнік акупантаў з паліўна-змазачнымі матэрыяламі паблізу Джанкоя.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.
"Спецаперацыя: парушаная лагістыка акупантаў у часова акупаваным Крыме", - растлумачылі вайскоўцы.
Паводле звестак Генштаба, сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Украіны правялі спецыяльныя дзеянні паблізу чыгуначнай станцыі Джанкой.

Аперацыя адбылася ўночы 21 жніўня, калі спецназаўцы пашкодзілі цягнік расейцаў з паліўна-змазачнымі матэрыяламі.
“У выніку спецыяльных дзеянняў абцяжарана забеспячэнне Паўднёвай групоўкі расейскіх войскаў. Сілы спецыяльных аперацый: заўсёды за рысай!",- дадалі ў штабе.