У папулярным канадскім серыяле паказалі гадзіннік «Луч»
6- 21.08.2025, 14:03
- 4,678
Фотафакт.
Гледачы канадскага серыяла «Быць Эрыкай» заўважылі незвычайны аксэсуар у галоўнай гераіні. У трэцім сезоне яна некалькі разоў глядзіць на гадзіннік, на якім напісана «Луч». Напісанне літар нагадвае стыль, які выкарыстоўвае аднайменны беларускі брэнд, заўважыла «Еўрарадыё».

Серыял закончыў выходзіць на экраны больш за 10 гадоў таму. Невядома, ці трапіў беларускі гадзіннік у кадр выпадкова, ці гэта надпіс рэквізітара.
Серыял «Быць Эрыкай» расказвае пра падарожжы галоўнай гераіні па яе мінулым. У такі тур яе адпраўляе псіхатэрапеўт, каб дзяўчына магла выпраўляць свае памылкі.