Беларуска, якая выступае за Польшчу, перамагла ў этапе «Брыльянтавай лігі»
1- 21.08.2025, 12:55
- 3,674
Яна выступае ў скачках у вышыню.
Беларуская лёгкаатлетка Марыя Жодзік перамагла на этапе «Брыльянтавай лігі» ў скачках у вышыню, нягледзячы на цяжкія варункі надвор’я і дождж над стадыёнам. Яна пераадолела вышыню 1,91 м. Беларуска выступала пад польскім сцягам.
У 2020 годзе Жодзік падпісала адкрыты ліст беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а ў 2022-м асудзіла напад Расеі на Украіну. У тым жа годзе яна пераехала ў Польшчу і неўзабаве атрымала права прадстаўляць гэтую краіну. У 2024 годзе Марыя выступала за Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.